Лета прыйшло непрыкметна. Адцвілі сады і асыпаецца бэз. З таполяў ляціць пух. Ружовымі шапкамі ўпрыгожыліся кусты шыпшыны. Зацвілі язмін і каліна.
Лугі ператвараюцца ў суцэльны пярэсты дыван. Цвітуць амаль усе лугавыя травы: белы рамонак, гарошак, жоўты казялец, чына лугавая, канюшынка. Зацвілі незабудкі, светнік, смолка. На ўзлесках красуюцца браткі. Расліна гэта - сусед дрэнны: карані братак прысмоктваюцца да каранёў суседніх раслін і выцягваюць з іх пажыўныя сокі. Такія расліны называюцца паўпаразітамі. На купінах увільготненых мясцін разгортвае свае разеткі расянка - драпежніца сярод раслін. Яе лісточкі ўсаджаны ліпкімі чырвонымі валаскамі. Калі на іх трапіць камар або муха, яны сціскаюцца і насякомыя - ў пасцы.
Маладая веснавая зелень прыкметна пацямнела. А як лёгка дыхаецца цяпер у лесе ці парку! І не дзіўна. Лісце дрэў - гэта маленькія хімічныя лабараторыі, дзе пад уплывам сонечнага святла і цяпла адбываецца ператварэнне рэчываў. Праз невялічкія адтуліны ў лістах, вусцейкі, вуглякіслы газ з паветра пранікае ў лісты. Там ён пад уздзеяннем сонечнага святла распадаецца на вуглярод і кісларод. Вуглярод застаецца ў лістах і перапрацоўваецца ў той матэрыял, з якога будуюцца ствол, карані, галіны дрэва. Кісларод жа выдзяляецца з лістоу ў паветра, якім мы дыхаем.
Объяснение:
Объяснение:
З паходжаннем назвы горада Магілёва звязана легенда пра Машэку.
Паводле легенды пад Магілёвам у лясах жыў волат-герой-разбойнік, такі вось беларускі Робін Гуд. Сілай надзелены быў незвычайнай. І адвагай.
Але ва ўсіх свая ахілесава пята. І нават у моцных і адважных ёсць свая слабасць. У машынкі таксама яна была-яго жанчына. Якая так і не стала яго жонкай, выйшаўшы замуж за князя.
Пахавалі Машэку на беразе Дняпра. Курган насыпалі. Назвалі гэта месца магілай льва.
Калі тут утварыўся горад, назва перанеслі, перарабілі. Так і атрымаўся Магілёў.