Водгук на верш Максіма Багдановіча
“Слуцкія ткачыхі”
Паэзія Максім Багдановіч з'яуляецца глыбока рэалістычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоў да Радзімы — адна з галоўных тэм лірыкі Максім Багдановіч. Ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да Беларусі, да роднай зямлі. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамінамі аб Радзіме. Тэма любві да Радзімы гучыць і ў вершах, прысвечаных мінуламу Беларусі. У час паездкі ў 1911г. у Вільню Максім Багдановіч пазнаеміўся з рукапісамі старажытных беларускіх кніг. Яго зацікавіла гістарычнае мінулае беларускага народа і пад уражаннем ад іх напісаў верш “Слуцкія ткачыхі” з цыкла “Старая Беларусь”.
Верш "Слуцкія ткачыхі” — адзін з лепшых твораў гэтага цыклу. У ім уваскрашаецца далёкае феадальнае мінулае Беларусі, паказваецца паднявольная праца слуцкіх ткачых у час прыгону.
Вобраз васілька набывае ў вершы абагульняючае значэнне. Ён зліваецца з вобразам Радзімы, становіцца сімвалам народнага мастацтва.
У вершы “Слуцкія ткачыхі” паэт раздумвае над лёсам беларускіх мастакоў і над сутнасцю мастацтва. Гэты верш вельмі прыгожы, у гэтым вершы аўтар пытаецца расказаць пра тое, што сапраўднае мастацтва нельга стварыць пад прымусам. Паясы ператварыліся ў шыдэўры толькі тады, калі ткачыхі ўклалі ў іх сваю душу. Паэт хацеў перадаць на колькі цяжкі быў той час - час прыгону, калі людзі былі не вольныя рабіць тое, чаго хацелася ім . Час, калі прыгонныя людзі цалкам залежалі ад пана, выконвалі толькі тое, што хацелася і падабалася яму:
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
Яшчэ аўтар пытаецца сказаць, што роля мастацтва ў жыцці народа вельмі важна. У гэтым вершы апісваецца картіна роднай зямлі, дзе ткачыха заміж пярсіцкага ўзора” шые “цвяток радзімы васілька”:
Цямнее край зубчаты бора…
І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага ўзора,
Цвяток радзімы васілька.
Гэты верш трэба чытаць з паузамі, пасля кожнай стракі, з трохі жаласнай інтанацыяй.
У вершы вельмі шмат супрацьпастаўленняў. Я думаю, што у гэтым вершы аўтар вельмі падрабязна апісаў тую цяжкую працу, якая была ў той час.
У апавяданні В.Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну». Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.
Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку». Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак.
З усіх дзяцей мне падабаецца Сцяпан. Толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці іншых дзяцей. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам, а астатнія дзеці ўжо «страцілі святое штосьці», «ачарсцвелі душою».