М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Жыу - быу на лясной палянцы зайка. аднойчы пасадзиу ён чатыры яблыньки.перазимавали дрэуцы, вясною сокам налилися зазелянели . кожнае лета зайка з азярца вядзерцам ваду насиу и яблыньки паливау. праз гадоу кольки зайка налюбавацца не мог на свой садок. восенню галинки дрэу гнулися ад спелых пладоу. добры садоуник атрымауся з зайки! правильно расставить где начало и конец?

👇
Ответ:
SkrepllexNormaN
SkrepllexNormaN
29.09.2020
Мы разделили так:
Жыу - быу на лясной палянцы Зайка. - начало
Аднойчы пасадзиу ён чатыры яблыньки.Перазимавали дрэуцы, вясною сокам налилися зазелянели . Кожнае лета зайка з азярцавядзерцам ваду насиу и яблыньки паливау. Праз гадоу кольки Зайка налюбавацца не мог на свой садок. Восенню галинки дрэу гнулися ад спелых пладоу. - основная часть
Добры садоуник атрымауся з Зайки! - концовка
4,6(67 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
SaBzZiRo
SaBzZiRo
29.09.2020
Сёння ў мяне Дзень нараджэння - мне споўніцца восем год. Я так доўга чакала гэты дзень! Не паспела я ўстаць з ложка, як мяне павіншавалі мама і тата і падаравалі (вставь сама). У школе мяне ў першую чаргу павіншавала настаўніца. Потым кожны з маіх аднакласнікаў падышоў да мяне і сказаў некалькі добрых слоў. Гэта было вельмі прыемна! Пасля школы я з маімі сяброўкамі пайшла ў кінатэатр. Мы паглядзелі цікавы мульцік пра вясёлых міньёнаў. А пасля мульціка нас чакала мая мама ў кафэ з вялікім тортам! Гэта быў мой лепшы дзень нараджэння.
4,8(100 оценок)
Ответ:
неточно1
неточно1
29.09.2020
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
4,8(26 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ