М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
amelisova06
amelisova06
17.04.2020 02:49 •  Беларуская мова

Творчая праца "хто самы ветлiвы? ". складзiце дыялогi з выкарастаннем слоу i зваротау мауленчага этыкету.

👇
Ответ:
тлрп
тлрп
17.04.2020
-Лена, прабач мяне калi ласка за тое, што я не дапамагла табе выканаць дамашнее заданне!
-Нiчога страшнага.
-Проста я сама не зразмела гэту тэму.
-Я цябе разумею, таму што яна вельмi складная.
-Так ты выбачаеш мяне, цi не?
-Канешна, ты не вiнавата у гэтым.
-Вялiкi дзякуй!
-Няма за што.
-Да скорай сустрэчы!
- Да пабачэння.
4,6(11 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Вольха97
Вольха97
17.04.2020
У даўно запазычаных словах з неславянскiх моў у першым складзе перад нацiскам на месцы е пiшацца я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, сяржант, яхідна, ярмолка, мянтуз, яўрэй, мячэць, ялей.   
 У некаторых словах націскное е не пад націскам чаргуецца з і: кветка – квітнець, цвет – цвісці, памерці – паміраць, здзерці – здзіраць, бляск – блішчаць, светлы – світаць, світанне, ветлівы – павітацца, усмешка – усміхацца, церці – выціраць, звон -- звінець. 
У словах мітусня, мілагучны, вільготны, вінегрэт, міжволі, свістаць, сівы, пасівець, каліва, эліксір, гліняны і інш пішацца літара і.      
4,7(25 оценок)
Ответ:
Vureshivatel
Vureshivatel
17.04.2020
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
4,5(96 оценок)
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ