У творы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" паэтычная задума выйшла далёка за межы палявання. Важнымі тэмамі паэмы з'яўляюцца апісанне грамадскапалітычнага жыцця сучаснай аўтару пары і ранейшага часу, а таксама ўслаўленне асобы князя Вітаў-та і яго дзейнасці.
Мікола Гусоўскі ў сваім творы ідэалізуе вобраз Вітаўта, услаўляе князя як мудрага і дальнабачнага палітыка:
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым...
Міжволі ўзнікае пытанне: чаму Мікола Гусоўскі ў сваіх пошуках ідэальнага кіраўніка звяртаецца да міну-лых часоў? Магчыма таму, што ён не мог знайсці такі прыклад сяррд сваіх сучаснікаў.
Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болынае княства падпа-радкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчз і манголататары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць "сцяной", за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары княства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў ваю дружыну і княства да будучых войнаў:
Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх юінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:
Ох, не любіў баязліўцаў і лестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лёс незайздросны ў такога - пагарда дружыны.
Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзна-чаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:
Строга і крута судзіў, і пры тым - справядліва...
Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона,
Сквапнасць - загрэбці кавалак у бліжняга зрота -
Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,
Што на еякі нават завад іх выееўся ў княстве.
Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах,
Нават за гэта адно я пяю яму славу.
У сваёй "Песні пра зубра" Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоў-скага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.
Всё, что перемножается на икс, переносим в одну часть, остальное - в другую. При переносе из правой части уравнения в левую или наоборот знак меняется:
13 - 8 = -2х +5х
5 = 3х - это тоже самое, что и:
3х = 5
Чтобы найти икс мы обе части уравнения делим на три:
3х:3 = 5:3
При деление 3х на 3 тройки сокращаются, остаётся:
х = 5:3 или можно записать дробью:
х =
3у- (5 - у) = 11
Раскрываем скобки, если перед скобкой стоит знак "минус", то все знаки в скобке меняются:
3у - 5 + у = 11
4у - 5 = 11
4у = 11 + 5
4у = 16
у = 16 : 4
у = 4