Хорошо погулять ранним утром в зимнем лесу! Тихо. Кажется лес совсем мертв. Но вот сбивая с веток снег, полетела сорока, предупреждать обитателей леса, что в лесу гости. Значит в лесу еще кто-то есть? А вот на снегу чьи-то следы. Бежал какой-то зверь. Уходим в глубь леса. Вдалике застучал дятел-его стук разносится по всему лесу. Значит его "работа" продолжается и зимой. Стволы берез кажутся еще белее. Сосны и ели стоят в снежном убранстве. Замечаем под елью чью-то столовую. Это белочка лакомилась здесь шишками! Оказывается много интересного можно увидеть в зимнем лесу. И вовсе он не мертв! Здесь продолжается жизнь.
Лёг у лесе Белы снег. І па снезе Нехта бег. Адмысловыя Сляды Прывялі мяне Сюды. Бачу, недалёка Гойсае Сарока. – Добры дзень, – Кажу куме, – Падкажы, На ласку, мне, Хто хадзіў Каля хваінаў І глыбокі след Пакінуў? І кума За разам раз Стракатала Мне ў адказ: – Я тут днюю І начую, Я ўсё бачу, Я ўсё чую. Дзед Мароз, Чырвоны нос, Падарункі Дзеткам нёс. Ён спяшаўся, Як штогод, Каб паспець На Новы год! Уладзімір Мацвеенка
*** Весялушка-сакатушка Нашаптала мне на вушка, Што прыехаў Чарадзей Весяліць усіх дзяцей. З Новым годам ён віншуе, Падаруначкі даруе. Падарункаў цэлы воз! Хто ён, дзеткі? – Дзед Мароз! Галіна Дашкевіч
Люты холад Люты холад. Сцюжа кружыць. Лёд скаваў Раку і лужы.
Першай шэранню Сняжынкі Беляць Хаты і сцяжынкі.
Трубіць вецер Над зямлёю: З надыходзячай Зімою! Леанід Пранчак
А як стоміцца, Прысядзе Снежнай гурбаю У садзе. Леанід Пранчак
На Каляды Барада, Кажух стары, Ускудлачаны парык,
Накладны чырвоны нос: Мой дзядуля – Дзед Мароз.
Кій лазовы У руках, Мех пудовы На плячах.
З хаты ў хату Туп-туп-туп. Дзед вясёлы Тут як тут.
На Каляды ён Штогод Водзіць з намі Карагод.
Падарункі дзетвары Дорыць Добры дзед стары.
Раз у годзе – Усур’ёз – Мой дзядуля – Дзед Мароз.
А мінецца Новы год, – Ён – Звычайны дзед Хвядот. Леанід Пранчак
Тры сыны У зімы тры сыны: Снежань, Студзень, Люты. Як адзін – усе яны У ільды закуты.
Снежань снежыць – Вецер смешыць.
Студзень студзіць – Сцюжы будзіць.
Люты вые і лютуе – Ад вясны снягі вартуе. Леанід Пранчак
Верабей На дварэ Трашчыць мароз. Верабей На сцюжы змёрз.
Натапыраны Сядзіць: Хоча есці, Хоча піць.
Верабейка, Верабей, Да мяне ляці Смялей!
Я прынёс табе Сырок. Падсілкуйся, Скакунок. Леанід Пранчак
Снег Снег з нябёсаў Закружыў, Белы свет Зацерушыў.
Белы ганак, Белы двор, Белы вецер, Белы бор.
Белы вечар, Белы змрок, Белы Юлін кажушок. Леанід Пранчак
З горкі Спрытна З санкамі на горку Ускараскаўся Рыгорка.
Горка снежна-ледзяная На зімовым сонцы Ззяе.
Баязлівец не рашыцца З горкі ўхабістай Спусціцца.
Сеў у саначкі Рыгорка, Паляцеў З высокай горкі
Па калдобах Праз дзядзінец. Наш Рыгор – Не баязлівец! Леанід Пранчак
Снегавік Лепім мы Снегавіка – Цуда-юда – Дзівака.
У яго не рукі – Палкі. Вочы – Вугалю кавалкі.
Морква – нос, А галава – Гурба снегу І трава.
На узгорку, На прыпёку Ён не мерзне, Голы.
Страшны зблізку, А здалёку – Добры і вясёлы! Леанід Пранчак
Белячок – Зайчык, Зайчык-белячок, Дзе бяліў свой кажушок? З шэрага на белы, Фарбаю ці мелам?
– Я нідзе не фарбаваўся Аніякім мелам, Проста ў снезе паваляўся І зрабіўся белым. Леанід Пранчак
Рукавічка Дзве малыя рукавічкі – Дзве маленькія сястрычкі.
У двары вялікім недзе Я адну згубіў у снезе.
А яна – Зусім малая. Дзе шукаць яе – Не знаю…
Шчабятлівая сінічка Мне прынесла рукавічку.
– Вось, трымай, – Твая прапажа, – Мне сінічка з дрэва кажа.
Дзякуй, Любая сінічка. Прывітанне, рукавічка! Леанід Пранчак
Валёнкі У Алёнкі, У Алёнкі Незвычайныя валёнкі.
І Алёнка – Скок-паскок – Крочыць з мамай у садок. Ранак сонечны і звонкі. Рып-рып-рып, – Пяюць валёнкі.
Ледзяшы блішчаць са стрэх. Рып-рып-рып, – Спявае снег. Леанід Пранчак
Разгулялася завея Перад самым Новым годам, За якога за паўдня, Разгулялася завея – Снегападу нераўня.
Па усёй па Беларусі Несуцешлівы прагноз: Моцны вецер, Завіруха, Галалёдзіца, Мароз.
Не на жарт усхвалявала Нас такая навіна. Снег са сцежак і дарожак Мы зграбалі дацямна.
Завіхаліся старанна, Працавалі усур’ёз, Каб да нас на святкаванне Не спазніўся Дзед Мароз! Леанід Пранчак
Адмарозіў лапкі Коцік басаногі Па сняжку гуляў, Адмарозіў лапкі І заплакаў: – Мяў… Што за дзіва гэта? Трэба бегчы ў дом: Снег такі халодны, А пячэ агнём… Іван Муравейка я незнаю какие сказки бываю я только стихи напиласа