М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
вика87
вика87
22.08.2020 09:41 •  Беларуская мова

2. Растлумачце, якія моўныя сродкі выкарыстаны ў сказах (лексічныя амонімы, амафоны, амаформы, амографы).
1. Кавалі зброю кавалі, каб іх каралі каралі. (А.Вольскі) 2. У дрэва – свая таямнічая мова, зялёную музыкулюбіць дуброва. (Э.Агняцвет) Пра музыку вечна ходзіць слава добрая ў народзе. (А.Бачыла) 3. Хай словы нялюдскія кануць у Лету, не будзем па іх у самотнай жальбе... І Лету пакінем – для страху – паэтам, а летахай будзе, унук, для цябе. (У.Шыцік) 4. Граніца. Прамень па халодным штыку граніцца. (Р.Барадулін). 5. У пафасным уступе, як у ступе, ваду вядомых слоў таўчы штодня. (П.Макаль). 6. "Далей будзе ціхая стан-цыя Слаўнае..." Вядома, тут кожная станцыя слаўная. (П.Панчанка) 7. Я ўспомніў свой родны край, дзе бегаў пастушком, дзе рос, дзе сцежкі мне знаёмы скрозь, дзе сілы ў сабе адчуў сялянскі кемлівы хлапчук, п'ючы здароўе майскіх рос. (Я.Пушча) 8. Хай з гадамі душа не скісае, я прыгублю жыццё, як чашу, а як прыйдзе з касою касая, я скажу ёй: "Няма часу..." (П.Макаль). 9. І, таргануўшыся ўстаць раз пяты, зразу-меў я тады, што такое гора. Адзін на ўвесь свет. Галодны. Распяты. Да зямлі прыкуты цвікамі зорак. (П.Панчанка) 10. Суседзі рады. Зроблен першы крок: імёны, прозвішчы названы, прысесці госцейкам прапа-навана. (У.Караткевіч). 11. Сам усяму рады дам! Адбудую гаспадарку нанова... (Я.Купала).

👇
Открыть все ответы
Ответ:
dimannn8980
dimannn8980
22.08.2020
Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. але аднойчы такі цуд адбыўся. а што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. як жа добра, што не падрэзалі касою! вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. і смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. а аднаго яму далі. рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. а шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты
4,6(45 оценок)
Ответ:
Walmok
Walmok
22.08.2020
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
4,5(42 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ