З Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі: а) Калісьці Гётэ пісаў, што паэта можна зразумець толькі тады,
калі пабачыш яго родны кут.
б) Калі дзіця плача, убачыўшы забітую птушку, зламаную
галінку, бацькі могуць быць упэўненыя: удушах іх сына ці
дачушкі прараслі зярняткі дабра, спачування, спагады чужо-
му болю, бядзе, няшчасцю.
В) У хаце запахла дымам: вецер забіваў комін, і праз гэта ў печы
не разгараліся дровы.
г) Стары парк аж гарэў пад сонцам: серабрылася на чырвоных
клёнах павуцінне; ціха, без шораху, ападалі залатыя лісты
з бяроз.
пры чаргаванні [у] з [ў];
пры чаргаванні [в] з [ў];
пры чаргаванні [л] з [ў].
Чаргаванне [у] з [ў]
Чаргаванне адбываецца (за выключэннем некаторых выпадкаў) :
на пачатку слова, незалежна ад яго паходжання: ва ўніверсітэце, сонца ўзімку, ледзьве ўчуў;
у сярэдзіне слова, незалежна ад яго паходжання: клоўн, каўчук, аўдыякасета, па-ўдарнаму;
пасля злучка ці двукосся: паўночна-ўсходні, пачуў «будзь ласкавы» ўпершыню, па-ўкраінску;
у выпадках, калі прыназоўнік у ужываецца пасля галосных і вымаўляецца як [ў]: збегла ў край туманных сноў.
У вершаванай мове для захавання рытму часам дапускаюцца адступленні ад нормаў ужывання