40. Прачытайце тэкст, вызначце яго тэму. Беларусь мая Радзіма - Якая прыгожая назва ў нашай краіны Беларусь! А яшчэ мы завём яе Радзімай. А яшчэ Бацькаўшчынай. Радзіма бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце. Бацькаўшчына бо яна дасталася нам ад бацькоў нашых. А ім ад іхніх бацькоў, нашых дзядоў. А да- ней ад прадзедаў, ад прапрадзедаў... І так аж да самых далёкіх продкаў. Над шырокімі палямі, над векавечнымі пушчамі, над зя- сёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над юстэркамі незлічоных азёр лунаюць у высокім небе бела- рылыя буслы. Таму паэт назваў нашу краіну зямлёю пад елымі крыламі (Паводле А. Вольскага). Якімі словамі называе аўтар Беларусь? Як называюцца словы,
Так атрымалася, што ў чарзе я стала менавіта за той самай бабуляй. У яе ў карзіне быў няхітры набор: літр кефіру і той самы хлеб. Надышла яе чарга. Касір прабіла бабуліны пакупкі. І тут высветлілася, што ў бабулі не хапае грошай. Яна ледзь не заплакала, бо яна лічыла па ўчарашніх цэнах і ёй хапала. Але касір была няўмольнай. Так, у краме была пераацэнка, але сёння плаціць ужо трэба па новых цэнах. Мне стала да слёз шкада бабулю. Я паклала на паліцу свае прысмакі, дастала з кішэні свае грошы і працягнула ёй. Бабуля здзівілася, збянтэжылася і не хацела іх браць. Але я ўгаварыла яе, яна расплацілася, і мы выйшлі з крамы.
Паколькі я нічога не купіла, бабуля прапанавала мне зайсці да яе выпіць гарбаты. Праўда, адразу ж збянтэжылася, што ў яе няма да гарбаты нічога, акрамя чорнага хлеба. Я ветліва адмовілася, каб не ставіць яе ў няёмкае становішча, і адправілася дадому.
Ужо падыходзячы да свайго дому, я выпадкова заўважыла на абочыне нейкую паперку. З цікаўнасці я падышла бліжэй і ўбачыла, што гэта грошы, прычым амаль тая ж сума, якую я толькі што аддала бабулі.
Цяпер я дакладна ведаю: дабро заўсёды вяртаецца.