М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Адзначце складаназлучаныя сказы,у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі ; 1)каля самага берага,праўда,было гразна але праз метры два дно цярдзела і,здавалася,пахруствала пад нагамі 2) усе хваляць салаўя за голас,а самаго артыста бачый далёка не кожны 3)беларускія вадаёмы з чыстай празрыстай вадой,багатыя рыбай,іся норкам,і цяпер іх можна сустрэць у многіх раёнах рэспублікі 4)на прыпынка амаль ніхто не выходзіўі ніхто не заходзіў 5)возьмешь у рукі такі каменьчык- і пальцы фарбуюцца ў ружовы колер

👇
Ответ:
Залму111
Залму111
23.04.2020
1) Перад але патрэбна коска, бо сказ складаны
2) Правільна
3) Правільна
4) Перад ніхто (другім) трэба коска, бо сказ складаны
5) Правільна

Адказы: 2, 3, 5.
4,5(37 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
masha20321
masha20321
23.04.2020

Ішоў воўк з-пад Міра, сустрэў Змітрака, той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што раней мералі, як што пашыць. Воўк кажа:

– Зміцер-Змітрок, я цябе з’ем.

А Змітрок адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку.

Воўк згадзіўся, Змітрок і пачаў яму палкаю па баках мераць. Мераў-мераў, пакуль ваўка начыста не збіў. Тады кажа:

– Пачакай жа, ваўчок. Камізэльку я змераў, але яшчэ ляж дагары – пазначу, дзе гузікі ўшываць.

Воўк яшчэ лёг дагары, а Змітрок яго наўстроч той мернай палкаю скалоў, так што не захацеў воўк есці Змітрака. Змітрок і пайшоў сабе далей. А воўк ляжыць ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне была тая камізэлька? Ды яшчэ ў два рады гузікі. Ці я пан? Ці я шляхціч?” І пайшоў воўк далей памаленьку. Ідзе ды ідзе, аж бачыць – ходзіць кабыла. Воўк і кажа:

–  Кабыла-кабыла, я цябе з’ем.

А кабыла адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але нашто ты будзеш мяне есці? Ты вось лепш пачытай ў мяне пад капытом газету.

Воўк пачаў глядзець, што там за газета пад капытом, а кабыла як ляпне яму ў храпу нагамі, аж воўк адляцеў і ляжыць. А кабыла тым часам уцякла. Ляжыць воўк ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне было яшчэ газету чытаць? Ці я грамацей? Ці настаўнік?” Ачомаўся воўк і пайшоў далей. Ідзе ды ідзе, сустрэў барана. І кажа:

– Баран-баран, цябе ж я напэўна з’ем!

Баран адказвае:

– Нашто ты мяне будзеш есці? Ты вось лепш заплюшчы вочы, адкрый рот, а я табе ў зяпу сам ускочу.

Сеў воўк, заплюшчыў вочы і адкрыў рот. Баран як разагнаўся ды як даў яму рагамі ў лабаніцу, дык воўк і самлеў. Баран уцёк, а воўк ачомаўся ды кажа сам сабе:

– Вось нават і не ведаю, ці я яго глынуў, ці мінуў?

4,6(36 оценок)
Ответ:
1DiamonDragon1
1DiamonDragon1
23.04.2020
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопец вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
4,8(2 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ