М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Написать сочинение на тему "разуменне шчасця героямi рамана i.мележа "людзi на ""

👇
Ответ:
Ele0000
Ele0000
26.11.2022
Папулярнасць твора “людзі на ” іван мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым жыццём палескай вёскі. «здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жанчыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася. адным з самых прывабных у творы з\'яўляецца вобраз ганны чарнушкі. на старонках рамана ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёгкасцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяжкая праца на полі, у хаце. звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. васiля яна спачатку не вылучала з лiку сваiх равеснiкау. усе пачалось з летняга вечара на сенажацi, калi у iх адбылося першае нясмелае каханне. на вачах ганна вырастае ў незвычайна прыгожую дзяучыну, поўную годнасцi, чалавечай шчырасцi, дабраты i спагадлiвасцi. з псiхалагiчнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. яна пакахала глыбока, з усiм жарам нерастрачаных пачуццяў. з глыбiней намалявана трагедыя дзяўчыны, якая, кахаючы аднаго, сiлай няўмольных абставiн вымушана выйсцi замуж за другога. раман усебакова iмкнецца абгрунтаваць, чаму ганна, у якой развiта пачуцце уласнай годнасцi, якая не церпiць прымусу i сляпога падначалення чужой волi, вырашыла выйсцi за яўхiма. нялегка дасталося ей гэтае рашэнне. пасля сватання ганна пачынае жыць “у нейкiм сне”. яна робiць усе па заведзенаму звычаю, але аутаматычна, без душы i ахвоты. “сцерпiцца – злюбiцца, \" угаворвала сябе ганна. але не злюбiлася i не сцярпелася. i чым даужэй яна жыве у сям\'i глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча. асаблiва адчула ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. стары глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з верачкай, дзе тая захварэла, а пазней - памерла. \"бог дау -- бог узяу\", --вось рэакцыя глушакоу на смерць дзiцяцi.пасля смерцi дачкi ганна не можа больш жыць побач са сваiмi \"сведкамi\", нелюбiмым мужам. яна кiдае глушакоу i iдзе працаваць у школу, якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху. лес ганны склауся нялегка. надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся (васiль застауся з зямлей). зварот у бацькаву хату душэунага спакою не прынес, пасля сустрэч з башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда. вобраз ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы я. купалы «бандароўна». прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літаратуры.
4,8(56 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Илья2519
Илья2519
26.11.2022
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
4,5(31 оценок)
Ответ:
facss
facss
26.11.2022
1) Скончылася летняя спека.
Прыметнік з назоўнікам: летняя спека. Спека (якая?) летняя. Канчатак
-а- у слове спека, канчатак -яя- у слове летняя.
2) У ціхі адвячорак плывуць па блакітным небе вераснёвыя аблокі.
Прыметнік з назоўнікам: у ціхі адвячорак. У адвячорак (які?) ціхі. Канчатак нулявы ў слове адвячорак, канчатак -і- у слове ціхі.
Прыметнік з назоўнікам: па блакітным небе. Па небе (якім?) блакітным. Канчатак -ым- у слове блакітны, канчатак -е- у слове небе.
Прыметнік з назоўнікам: вераснёвыя аблокі. Аблокі (якія?) вераснёвыя. Канчатак -і- у слове аблокі, канчатак -ыя- у слове вераснёвыя.
3) Сытыя дрэвы калышуць лістотай. 
Прыметнік з назоўнікам: сытыя дрэвы. Дрэвы (якія?) сытыя. Канчатак -ы- у слове дрэвы, канчатак -ыя- у слове сытыя.
4) Прайшоў ужо час імклівага росту.
Прыметнік з назоўнікам: імклівага росту. Росту (якого?) імклівага.
Канчатак -у- у слове росту, канчатак -ага- у слове імклівага.
5) З лесу патыхае сырой травой.
Прыметнік з назоўнікам: сырой травой. Травой (якой?) сырой.
Канчатак -ой- у слове травой, канчатак -ой- у слове сырой.
4,8(57 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ