М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
arina270316
arina270316
05.06.2020 03:18 •  Беларуская мова

5 сказау с паралельнай сувязи сказау бел мова ​

👇
Открыть все ответы
Ответ:
govnonavynos
govnonavynos
05.06.2020

Наступіла восень . Лес змяніўся, нібы ў казцы. Быццам чараўнік прайшоў па ім з пэндзлікам і размаляваў лісце дрэў ў розныя колеры. Вярхушкі пераліваюцца разнастайнымі адценнямі — ад залатога і чырвонага да барвовага. І толькі елка на іх фоне красуецца сваёй зялёнай ігліцай.

Увосень у лесе не толькі прыгожа, але яшчэ і вельмі спакойна. Прырода, быццам жадаючы адпачыць пасля яркага летняга сонца, становіцца рахманай і празрыстай. Паступова заціхаюць вясёлыя птушыныя спевы, у лесе адчуваецца нейкі ўрачысты сум, калі прыходзіць разуменне таго, што хутка наступіць зіма. Але і яна не будзе вечнай, і пасля яе прыйдзе чыстая і светлая вясна.

Гэты кругазварот робіць восень прыемная парой, ад якой хочацца атрымліваць асалоду.

4,6(89 оценок)
Ответ:
masha20321
masha20321
05.06.2020

Ішоў воўк з-пад Міра, сустрэў Змітрака, той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што раней мералі, як што пашыць. Воўк кажа:

– Зміцер-Змітрок, я цябе з’ем.

А Змітрок адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку.

Воўк згадзіўся, Змітрок і пачаў яму палкаю па баках мераць. Мераў-мераў, пакуль ваўка начыста не збіў. Тады кажа:

– Пачакай жа, ваўчок. Камізэльку я змераў, але яшчэ ляж дагары – пазначу, дзе гузікі ўшываць.

Воўк яшчэ лёг дагары, а Змітрок яго наўстроч той мернай палкаю скалоў, так што не захацеў воўк есці Змітрака. Змітрок і пайшоў сабе далей. А воўк ляжыць ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне была тая камізэлька? Ды яшчэ ў два рады гузікі. Ці я пан? Ці я шляхціч?” І пайшоў воўк далей памаленьку. Ідзе ды ідзе, аж бачыць – ходзіць кабыла. Воўк і кажа:

–  Кабыла-кабыла, я цябе з’ем.

А кабыла адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але нашто ты будзеш мяне есці? Ты вось лепш пачытай ў мяне пад капытом газету.

Воўк пачаў глядзець, што там за газета пад капытом, а кабыла як ляпне яму ў храпу нагамі, аж воўк адляцеў і ляжыць. А кабыла тым часам уцякла. Ляжыць воўк ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне было яшчэ газету чытаць? Ці я грамацей? Ці настаўнік?” Ачомаўся воўк і пайшоў далей. Ідзе ды ідзе, сустрэў барана. І кажа:

– Баран-баран, цябе ж я напэўна з’ем!

Баран адказвае:

– Нашто ты мяне будзеш есці? Ты вось лепш заплюшчы вочы, адкрый рот, а я табе ў зяпу сам ускочу.

Сеў воўк, заплюшчыў вочы і адкрыў рот. Баран як разагнаўся ды як даў яму рагамі ў лабаніцу, дык воўк і самлеў. Баран уцёк, а воўк ачомаўся ды кажа сам сабе:

– Вось нават і не ведаю, ці я яго глынуў, ці мінуў?

4,6(36 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ