Назоўнік — часьціна мовы, абазначае ймя альбо назву прадмета, адказвае на пытаньні: хто? што?
Адушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць жывыя істоты: людзей і жывёл. Адказваюць на пытаньне хто?: вандроўца, музыка, мядзьведзь.
Неадушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць расьліны і нежывыя аб’екты: рэчы, зьявы. Адказваюць на пытаньне што?: партфэль, гумка, навальніца.
род лік
адзіночны множны
мужчынскi род (ён)
жаночы род (яна)
нiякi род (яно) пакой (гэты, мой, той)
кватэра (гэта, мая, тая)
мястэчка (гэта, маё, тое) пакоi (гэтыя, мае, тыя)
кватэры (гэтыя, мае, тыя)
мястэчкі (гэтыя, мае, тыя)
Агульны род — маюць назоўнікі, якія могуць належаць асобам рознага полу. Прыкладам: знаўца, вандроўца, матавіла, маруда, гарэза, Жэня ды іншыя.
! У беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае род і лік назоўнікаў. Прыкладам, у беларускай мове дзiця — ніякага роду; боль, мазоль, мэдаль, надпiс, палын, пыл, росьпiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль — мужчынскага роду. Словы грудзi, дзьверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: журавіны, маліны, суніцы, чарніцы і інш. — маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.
Сын - цэнтральны персанаж гэтай п'есы. Вельмі складаны, супярэчлівы, шматпланавы вобраз. І, вядома, вельмі ўмоўны. Ён жыве ў сям'і, абсалютна пазбаўленай якіх-небудзь прыкмет маралі. І ў выніку такога выхавання з часам ён прыходзіць да высновы, што для дасягнення жыццёвага поспеху чалавек павінен займацца шантажом, падманам, крывадушнасцю, быць подлым і беспрынцыпны. Ён вучыцца быць такім, пастаянна практыкуецца ў гэтых навыках - для пачатку ў сям'і сваіх бацькоў, а ўжо потым пераносіць іх у палітыку.
У канцы, на шчасце, Сын становіцца звычайным падлеткам і разумее, што яго сям'я глыбока заганная. Але для таго, каб прыйсці да гэтага разумення, ён перажывае сапраўдную трагедыю, таму што ў яго ёсць сястра, якая падбірае тыя яго якасці, якія ён адкідвае прэч, як непатрэбныя: дабрыню, шчырую сумленнасць, ласку. Ён лічыць, што яны перашкодзяць яму стаць тым, кім ён хоча стаць, а яна перакананая, што без гэтых якасцяў - чалавек не паўнавартасны.
Таму я прыйшоў да высновы, што Сын - хутчэй геній зла, таму што зло вельмі вынаходліва і тонка можа хавацца пад маскай дабра, шчырасці і разумення.