Проза — адзін з асноўных відаў літаратурна-мастацкай творчасці. Невершаваная літаратура, сваім зместам звернутая на пазнанне і адлюстраванне складаных жыццёвых з'яў, людскіх узаемадачыненняў, характараў. У празаічнай форме звычайна пішуцца эпічныя творы, але могуць быць і такія, як вершы ў прозе, свабодны верш
Эпас - (гр.рассказ, апавяданне) - адзін з трох родаў літаратуры, апавядальны род. Жанравыя разнавіднасці эпасу: казка, навэла, аповесць, апавяданне, нарыс, раман і г.д. Эпас як род літаратуры прайгравае знешнюю па адносінах да аўтара, аб'ектыўную рэчаіснасць у яе аб'ектыўнай сутнасці. Эпас выкарыстоўвае разнастайныя выкладу — апавяданне, апісанне, дыялог, маналог, аўтарскія адступленні.
Паэзія — адзін з асноўных відаў мастацтва слова. Вызначаецца вершаванай формай, шырокім ужываннем слоўных вобразаў (тропаў, фігур), настроенасцю на думкі і пачуцці яркія, узнёслыя, прыгожыя, гарманічна выказаныя, як у лірычных вершах.
Лірыка — заўсёды паэзія, але паэзія — не толькі лірыка, гэта і ліра-эпічныя творы, вершы ў прозе і інш.
Лірычная паэзія заўсёды раскрывае перад намі ўнутраны свет чалавека.
У адрозненне ад эпічнага, лірычны твор, як правіла, не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Лірычны твор звычайна пішацца ў форме маналога. Ён невялікі па аб'ёме. Але затое кожнае слова, кожны гук у вершы маюць асаблівае значэнне, глыбокі сэнс.
Объяснение:
Кожны чалавек аджывае свае жыццё, і аднойчы прыходзіць яго вечар — той час, калі чалавек скончыць сваё існаванне. Але нягледзячы на гэта існуе нешта вечнае: любоў, разуменне ўласнага прызначэння на зямлі. Можна прывесці словы: «Жыццё — гэта выпрабаванне чалавека на чалавечнасць». Жыць трэба сумленна, спагадлива, таму што тое, што было ў маладосці, балюча адгукнецца пазней. Вечар жыцця будзе спакойным, калі чалавек жыў з дабром, з любоўю, калі побач з ім будуць дзеці і ўнукі, якія ніколі пра яго не забудуць.